Хараброўскі камень
Хараброўскі вялікі камень — валун у Беларусі. Размешчаны за 2,5 км на поўдзень ад вёскі Барсукі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, за 4,5 км на поўдзень ад новага моста праз Заходнюю Дзвіну, насупраць былой вёскі Хараброва.
Апісанне
правіцьГэты волат, расколаты на некалькі глыбаў, выглядае эфектна. У нізкую ваду ён агаляецца амаль цалкам, а ў нармальную або высокую ўяўляе з сябе востраў ці тырчыць адной або дзвюма галовамі з вады. Густая расліннасць улетку робіць складанымі апошнія 100 м падыхода да камяня ад вёскі Барсукі, сцежак да яго па назіранням 2020 г. не маецца.
Легенда
правіцьВыказвалася меркаванне, што некалі камень быў «барысавым», а пасля разбураны выбухам. Як сведчылі старажылы, камень пацярпеў пры будаўніцтве «сталінскіх» дотаў. На будоўлю патрабавалася шмат камення, за яго плацілі грошы. Каменне з палёў хутка прыбралі, таму больш прадпрымальныя людзі палезлі ў раку. А тут адразу 200 тон матэрыялу. Аднак выбух толькі раскалоў аграмадзіну на вялізныя кавалкі ды засеяў дно возера рознавялікімі аскепкамі чорнага колеру.
Літаратура
правіць- Вялікі камень Хараброўскі // Пуцявінамі роднага краю: прырода і гісторыя Верхнядзвіншчыны / А. Бубала. — Наваполацк : А. У. Маладзечкін, 2017. — С. 64.
- На поўначы зямлі беларускай // Дзвінская праўда (Верхнядзвінск). — 2009. — 4 жн. — С. 3.
- Пакульневіч, Я. На поўначы зямлі беларускай / Я. Пакульневіч // Народная газета. — 2009. — 22 ліп. — С. 14.