Харламаў мост (руск.: Харла́мов мост) — аўтадарожны арачны мост цераз канал Грыбаедава ў Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Казанскі і Спаскі астравы. Агульная даўжыня 16,9 (32,3) м.

Харламаў мост
Каардынаты: 59°55′28″ пн. ш. 30°18′11″ у. д.HGЯO
Перасякае Канал Грыбаедава
Месца размяшчэння
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размешчаны па восі праспекта Рымскага-Корсакава. У размешчаным побач з мостам доме Валька (наб. Канала Грыбаедава, 104/25) пасяліўся пасля прыезду ў Пецярбург у 1816 годзе А. С. Грыбаедаў. Многія даследчыкі творчасці Ф. М. Дастаеўскага лічаць, што менавіта гэты дом паслужыў прататыпам дома бабулькі-працэнтніцы ў рамане «Злачынства і пакаранне». Вышэй па цячэнні знаходзіцца Львіны мост, ніжэй — Нова-Мікольскі мост. Найбліжэйшая станцыя метрапалітэна (900 м) — «Садовая».