Хароль
Хароль (руск.: Хоро́ль) — сяло ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Харольскага раёна Прыморскага края Расіі. Сяло заснавана ў 1891 годзе перасяленцамі з мястэчка Харол Палтаўскай губерні. Малаказавод і хлебазавод. Да сяла Хароль ідзе аўтатраса А183, пачынаецца на поўнач ад вёскі Міхайлаўка, адлегласць да аўтатрасы «Усуры» 58 км.
Сяло
Хароль
|
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Валянціна Уладзіміраўна Багданава (нар. 1947) — беларускі хімік, спецыяліст у галіне фізічнай хіміі і хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Доктар хімічных навук (2005), старшы навуковы супрацоўнік (1988), прафесар (2011).
- Віталь Паўлавіч Крапіўны, беларускі архітэктар