Рут Хедвіг Ліндаль (швед. Rut Hedvig Lindahl; нар. 29 красавіка 1983, Катрынехольм, Сёдэрманланд), больш вядомая як Хедвіг Ліндаль (швед. Hedvig Lindahl) — шведская футбалістка, брамнік футбольнага клуба «Вольфсбург» і зборнай Швецыі. Станавілася лепшым галкіперам года ў Швецыі ў 2004, 2005 і 2009 гадах.

Футбол
Хедвіг Ліндаль
Агульная інфармацыя
Нарадзілася 29 красавіка 1983(1983-04-29)[1][2] (40 гадоў)
Грамадзянства
Рост 179 см
Пазіцыя брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
1996—1998 DFK Värmbol[d]
1998—2000 Tunafors SK[d]
2001—2003 Русенгард Мальмё
2003   IF Trion[d]
2004—2008 Лінчэпінг 22 (0)
2009—2010 Хекен Гётэбарг 43 (0)
2011—2014 Крыстыянстад[d] 74 (0)
2015—2019 Чэлсі[d]
2019—2020 Вольфсбург[d]
2020—2022 Атлетыка Мадрыд[d]
2022—0000 Юргордэн
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ранняя кар’ера правіць

Ва ўзросце 13 гадоў стала прафесійнай футбалісткай. Дагэтуль грала за моладзевыя клубы «Грапторпс» і «Багеторпс». Пачынала сваю кар’еру як нападаючы, але потым змяніла амплуа на брамніка.

Клубная кар’ера правіць

З 1996 года выступала за прафесійныя футбольныя клубы. У 2001 годзе перайшла ў футбольны клуб «Мальмё». Скончыла свой выступ за гэтую каманду ў 2003 годзе, перайшоўшы ў ФК «Лінчэпінг». За «Лінчэпінг» Хедвіг правяла пяць сезонаў з 2004 па 2009 гады. З 2009 па 2010 гады футбалістка выступала за футбольны клуб «Гётэбарг». Але пасля сезона 2010 галоўны трэнер каманды Турб’ёрн Нільсан вырашыў не працягваць кантракт з футбалісткай, і ў 2011 годзе Ліндаль перайшла ў клуб «Крысціянстад».

Зноскі

  1. Hedvig Lindahl // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lindahl, Rut Hedvig // Sveriges befolkning 2000Sveriges Släktforskarförbund, 2020.