Хэльхэйм
(Пасля перасылкі з Хельхейм)
Хэльхэйм (Helheim -- літаральна Уладанні Хэль) — у германа-скандынаўскай міфалогіі адзін з дзевяці светаў, свет мёртвых, у якім пануе Хэль.

Гэта халоднае, цёмнае і імглістае месца, куды трапляюць усе памерлыя, акрамя герояў, прынятых у эйнхэрыі. Хэльхэйм размешчаны ў Ніфльхэйме, на самым нізкім узроўні сусвету. Яго абмывае непраходная рака Г'ёль. Ніводная істота, нават багі, не можа вярнуцца з Хэльхейма. Уваход у Хэльхейм ахоўваецца Гармам, жахлівым сабакам, і веліканкай Модгуд.
Хермод — адзіны, хто быў у Хэльхэйме і вярнуўся назад.
У дзень Рагнарок з Хэльхэйма на караблі Нагльфар ваярства Хэль уплыве для бітвы з асамі.
Іншыя назвы:
- Ніфльхэль (Імглістая Зямля)
- Хэль (па імі гаспадыні)
- Хэльгард (Зямля Хэль)