Хель (Польшча)
польскі горад
(Пасля перасылкі з Хель (горад))
Хель (польск.: Hel) — горад Пуцкага павета Паморскага ваяводства ў Польшчы. Размешчаны на Хельскай касе. Насельніцтва паводле дадзеных 2015 года — 3 584 чалавек. Плошча — 21,72 км².
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПершы раз узгадваецца ў 1198 годзе як кашубская вёска. Першапачаткова горад быў размешчаны прыкладна ў 1,5 км ад сённяшняга месца, але ў 15 стагоддзі межы змяніліся з-за эрозіі.
Паміж першай і другой сусветнымі войнамі стаў модным курортам.
Эканоміка
правіцьРазмешчаны на узбярэжжы Балтыйскага мора і з’яўляецца папулярным турыстычным цэнтрам краіны[1].
Зноскі
- ↑ Хель (руск.). Booking.com . Праверана 14 кастрычніка 2021.
Літаратура
правіць- P. Zalewski, T. Kalinski. Mierzeja Helska // Польша. Турыстычны навігатар = Polska. Nawigator turystyczny. — 5-е выд. — (W.): Wydawnictwo szkolne PWN, 2010. — С. 38. — 640 с. — ISBN 978-83-7705-019-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хель (Польшча)