Хойрыгер (ням.: Heuriger — «сёлетні») — аўстрыйскае маладое віно, а таксама назва традыцыйных ва ўсходняй частцы Аўстрыі (Вене, Ніжняй Аўстрыі і Бургенландзе) піцейных устаноў, якія прапануюць маладое віно на разліў. Права продажу віна ўласнай вытворчасці на разліў без адмысловай ліцэнзіі рэгулюецца ў Аўстрыі цыркулярам, падпісаным ў 1784 годзе імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Іосіфам II. У Вене шмат хойрыгераў размешчана ў Грынцынге (Дзёблінг).

Хойрыгер у Дзёблінгу

Спасылкі правіць