Хранограф (кніга)
Хранограф — сярэдневяковы твор, прысвечаны сусветнай гісторыі.
Гісторыя
правіцьПершыя хранографы з’явіліся ў Візантыі. На Русі яны былі распаўсюджаны з XI стагоддзя як, пераклады з еўрапейскіх моў, якія пастаянна перапісваліся і дапаўняліся. У XV стагоддзі на Русі былі складзены новыя спісы: «Хранограф 1442 г.» і «Рускі хранограф» сярэдзіны XV ст. Можна вылучыць «Аповесць пра ўзяцце туркамі Канстанцінопаля ў 1453 г.» Нестара-Іскандэра, які ў той час знаходзіўся ў турэцкім палоне і быў сведкам апісаных падзей.
На Русі хранографы былі падборкай перакладзеных грэчаскіх хронікаў Івана Малалы, Гамартола, Іосіфа Флавія, Бібліі і старажытнарускіх хронікаў. Сляды выкарыстання хранографу бачныя ў канцы Несцераўскага летапісу. У Галіцка-Валынскім летапісе таксама згадваецца хранограф.
Пазней былі вядомыя два тыпы хранографаў: так званы «элінскі», які быў заснаваны на грэчаскіх свецкіх летапісах, і «яўрэйскі», які быў заснаваны галоўным чынам на Бібліі. Цягам XVI—XVII стагоддзяў ствараліся новыя выданні хранографаў, якія рэгулярна ўключалі амаль усе нядаўна напісаныя і нядаўна перакладзеныя гісторыка-геаграфічныя працы. Яны былі асноўнай крыніцай ведаў пра антычнасць.
Зноскі
Літаратура
правіць- Мицик Ю. А. Хронографи // 435 // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: «Наукова думка », 2013. — Т. 10 : Т — Я.— С. 435. — ISBN 978-966-00-1359-9. (укр.)