Хроніка Фрэдэгара

«Хроніка Фрэдэгара» — вялікая франкская хроніка VII ст. Напісана паміж 663—666 гадамі Фрэдэгарам Схаластыкам.

Хроніка Фрэдэгара
Выданне
Мова арыгінала лацінская мова[1]
Дата напісання VII стагоддзе[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Хроніка Фрэдэгара» складзена з перапісаных або скарочаных тэкстаў розных рымскіх і франкскіх крыніц, у тымі ліку хронік святога Ераніма, Ідацыя, Ісідора Севільскага, скарочаных II—VI кніг «Гісторыі франкаў» («Historia epitomata») Рыгора Турскага і арыгінальнага летапісу, якія ахопліваў падзеі франкскай гісторыі паміж 584—642 гадамі з некаторымі дапаўненнямі і намёкамі на пазнейшыя падзеі 652—664 гадоў. «Хроніка Фрэдэгара» мае вялікае гістарычнае значэнне, дапаўняючы паведамленні Рыгора Турскага, яна амаль адзіная звязная і падрабязная крыніца па гісторыі франкаў у 1-й палове VII ст. Аўтар пісаў, без сумнення, пра тое, што бачыў сам. Найбольшую ўвага ён надаваў справам Бургундыі і Аўстразіі, а да Нейстрыі ставіўся варожа. Аднак агулам яго апавяданне праўдзівае і аб’ектыўнае. Пры гэтым значнага літаратурнага таленту і глыбокага розуму аўтар не меў, пісаў на вульгарнай позняй лаціне. Пазней «Хроніка Фрэдэгара» працягнута да 768 года трыма аўтарамі, прыхільнікамі дому Піпіна Герыстальскага, да якіх варта ставіцца асцярожна, але яны таксама паведамляюць немалаважныя звесткі.

Крыніцы

правіць
  1. а б Clavis Historicorum Antiquitatis Posterioris / P. v. Nuffelen, L. V. Hoof — 2018. Праверана 8 верасня 2023.

Літаратура

правіць