Хунгайтоу
Хунгайтоу (кіт.: 红盖头), таксама скарачаецца да гайтоу (кіт.: 盖头) — традыцыйны вэлюм нявесты чырвонага колеру, які носяць ханьскія нявесты, каб закрыць твар на вясельнай цырымоніі перад шлюбнай ноччу[1] . Хунгайтоу носяць разам з чырвонай вясельнай сукенкай[заўв 1] . Уласна вэлюм выкарыстоўваўся ў Кітаі з часоў дынастыі Хань[2] . Звычай насіць хунгайтоу на вясельных цырымоніях можна прасачыць з перыяду дынастыі Сун[2] . Звычай насіць хунгайтоу разам з традыцыйнай чырвонай вясельнай сукенкай працягвае практыкавацца ў сучасным Кітаі. Аднак пад уплывам заходняй культуры і глабалізацыі большасць кітайскіх нявест у наш час носяць белыя вясельныя сукенкі і белы вэлюм, імітуючы заходнехрысціянскія вяселлі, заміж чырвоных вясельных сукенак і хунгайтоу.
Культурнае значэнне і сімволіка
правіцьУ кітайскай культуры чырвоны колер (кіт.: 红) сімвалізуе ўдачу[3] шчасце, радасць і свята. Белы колер, які выкарыстоўваецца на заходніх хрысціянскіх вяселлях, у кітайскай культуры сімвалізуе смерць, а не святасць і чысціню. Раней на кітайскіх вяселлях пазбягалі белага колеру.
Культурная практыка
правіцьЗгодна з традыцыяй, раніцай у дзень вяселля жаніх праводзіў нявесту ад яе дома да свайго ў паланкіне[4]. Перад прыбыццём жаніха нявеста надзявала хунгайтоу на галаву, каб закрыць твар[4]. Калі вясельная працэсія прыбывала ў дом жаніха, удзельнікі цырымоніі здзяйснялі вясельныя абрады і рытуалы (уключаючы пакланенне Небу і Зямлі і г.д.). Потым нявесту прыводзілі ў вясельны пакой, але непасрэдна перад уваходам у пакой, жаніх з дапамогай палкі падымаў яе хунгайтоу і кідаў на дах, не гледзячы на яе твар[4]. Толькі пасля таго, як нявеста ўвайшла ў пакой і вярнулася выконваць рытуал shangbai[заўв 2], жаніх і госці вяселля ўпершыню бачылі яе твар[4].
Канструкцыя і дызайн
правіцьПрадстаўляе сабой квадрат чырвонай тканіны[4], часта багата ўпрыгожаны вышыўкай, карункамі, махрамі, кутасамі і гэтак далей.
Заўвагі
правіць- ↑ Выкарыстанне хунгайтоу не з'яўляецца абавязковым у традыцыйным кітайскім вясельным рытуале, паколькі існавала шырокая варыятыўнасць выкарыстання іншых галаўных убораў, у тым ліку кароны фенікса
- ↑ Shangbai азначае «павага да старэйшага пакалення». Гэта рытуал, падчас якога нявесту знаёмяць са старэйшымі сваякамі жаніха.
Зноскі
- ↑ Lu, Jie (2013). China's Literary and Cultural Scenes at the Turn of the 21st Century. Hoboken: Taylor and Francis. ISBN 978-1-317-96974-7. OCLC 870591843.
- ↑ а б Zhu, Ruixi; 朱瑞熙 (2016). A social history of middle-period China: the Song, Liao, Western Xia and Jin dynasties. Bangwei Zhang, Fusheng Liu, Chongbang Cai, Zengyu Wang, Peter Ditmanson, Bang Qian Zhu (Updated ed.). Cambridge, United Kingdom. ISBN 978-1-107-16786-5. OCLC 953576345.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: месца без выдавецтва (спасылка) - ↑ Perkins, Dorothy (2013). Encyclopedia of China : History and Culture. Hoboken: Taylor and Francis. ISBN 978-1-135-93562-7. OCLC 869091722.
- ↑ а б в г д Cohen, Myron L. (1998). "North China Rural Families. Changes during the Communist Era". Études chinoises. 17 (1): 59–154. doi:10.3406/etchi.1998.1267. ISSN 0755-5857.