Царква Святога Мікалая (Рэдэўць)

Царква Святога Мікалая — праваслаўны храм у г. Рэдэўць, Румынія. Царква з’яўляецца часткай манастыра Багдана  (рум.)

Славутасць
Царква Святога Мікалая
Краіна  Румынія
Месцазнаходжанне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Разрэз і план царквы

Царква была пабудавана каля 1360 года ваяводай Багданам I  (руск.) (13591365), як падзяка Богу за перамогу ў барацьбе за стварэнне незалежнай Малдаўскай дзяржавы, з’ўляецца найстарэйшай культавай мураванай пабудовай у Малдове, якая захавалася ў першапачатковым выглядзе. Асвячона ў 1364 годзе.

У часы кіравання Аляксандра Добрага царква становіцца рэзідэнцыяй рэдэўцкіх епіскапаў, які жылі ў манастыры.

Пахаванні правіць

У царкве пахаваны кіраўнікі Малдаўскага княства і члены кіруючай дынастыі да часоў Аляксандра Добрага, сярод якіх малдаўскія гаспадары Багдан I, Лацку  (руск.), Штэфан I  (руск.), Раман I  (руск.), Багдан, брат Аляксандра Добрага і Багдана  (руск.), яго сын. У прытворы царквы тры магілы: Станы, жонкі Багдана III  (руск.) і маці Штэфэніцэ Водэ  (руск.), і магіла Анастасіі, дачкі Лацку. Перад дзвярамі ў прытвор знаходзіцца надмагілле біскупа Іаанікія, які памёр у 1504 годзе.

Зноскі

Спасылкі правіць