Царква Святога Мікалая (Рэдэўць)

Царква Святога Мікалая — праваслаўны храм у г. Рэдэўць, Румынія. Царква з'яўляецца часткай манастыра Багдана(рум.) бел.

Царква Святога Мікалая ў Рэдэўці

ГісторыяПравіць

 
Разрэз і план царквы

Царква была пабудавана каля 1360 года ваяводай Багданам I(руск.) бел. (13591365), як падзяка Богу за перамогу ў барацьбе за стварэнне незалежнай Малдаўскай дзяржавы, з'ўляецца найстарэйшай культавай мураванай пабудовай у Малдове, якая захавалася ў першапачатковым выглядзе. Асвячона ў 1364 годзе.

У часы кіравання Аляксандра Добрага царква становіцца рэзідэнцыяй рэдэўцкіх епіскапаў, які жылі ў манастыры.

ПахаванніПравіць

У царкве пахаваны кіраўнікі Малдаўскага княства і члены кіруючай дынастыі да часоў Аляксандра Добрага, сярод якіх малдаўскія гаспадары Багдан I, Лацку(руск.) бел., Штэфан I(руск.) бел., Раман I(руск.) бел., Багдан, брат Аляксандра Добрага і Багдана(руск.) бел., яго сын. У прытворы царквы тры магілы: Станы, жонкі Багдана III(руск.) бел. і маці Штэфэніцэ Водэ(руск.) бел., і магіла Анастасіі, дачкі Лацку. Перад дзвярамі ў прытвор знаходзіцца надмагілле біскупа Іаанікія, які памёр у 1504 годзе.

СпасылкіПравіць