Царква ў гонар прападобнай Ефрасінні Полацкай (Віцебск)
Царква ў гонар прападобнай Ефрасінні Полацкай — мураваная праваслаўная царква Віцебска, знаходзіцца на вул. Ленінградская, 34/1-а[1]. Ніжні храм названы ў гонар святой роўнаапостальнай Ніны[2].
Праваслаўная царква | |
Царква ў гонар прападобнай Ефрасінні Полацкай | |
---|---|
![]() Царква ў гонар прападобнай Ефрасінні Полацкай | |
55°12′11″ пн. ш. 30°10′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Віцебск |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Віцебская і Аршанская епархія |
Будаўніцтва | 2001 |
![]() |
Гісторыя
правіць6 ліпеня 1998 года асацыяцыя ветэранаў вайны ў Афганістане перадала Віцебскай епархіі былы жылы двухпавярховы дом у аварыйным стане. Пасля рэканструкцыі будынка 7 красавіка 2001 года была адслужана першая літургія.
Са снежня 2001 года настаяцелем храма прызначаны іерэй Аляксандр Лесавой.
У 2002 годзе настаяцелем уладкавана трапезная, створаны пакой для нядзельнай школы. У студзені 2007 года на храме ўсталяваны купал, а ў лютым 2007 года — крыж. У 2008 годзе падлога храма выкладзена пліткай. У 2010 годзе пабудавана званіца і на яе ўсталяваны купал. У 2011 годзе рэканструкцыя будынка цалкам завяршылася[3].