Цзюцюань (касмадром)

Цзюцюань (кіт.: 酒泉卫星发射中心) — касмадром у Кітаі. Размяшчаецца ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія.

Касмічны запуск 28 верасня 2012 г.

Створаны ў 1958 годзе Цзюцюань з’яўляецца першым касмадромам і адзінай пляцоўкай для правядзення пілатуемых касмічных палётаў у Кітаі. У 1970 годзе з касмадрома Цзюцюань быў здзейснены старт першага спадарожніка айчыннай распрацоўкі. Да 2018 года адсюль у космас былі запушчаныя 140 спадарожнікаў і 11 касмічных караблёў серыі «Шэньчжоў». У верасні 2018 тут адбыліся запускі двух ракет-носьбітаў, пабудаваных прыватнымі кампаніямі[1].

Зноскі