Цурэкі (грэч. Τσουρέκι) — салодкі хлеб у краінах Балкан і Каўказа.

Грэчаская кухня правіць

У Грэцыі цурэкі - традыцыйны велікодны хлеб, аналаг украінскай паскі. Выпякаецца, звычайна, у форме пляцёнкі, круглай або крыжападобнай формы, па канцах кладуць фарбаванкі ярка-чырвонага колеру. Велікодныя цурэкі таксама называюцца лабрапсома або лабракулурас.

Існуюць розныя варыянты цурэкі: калядны хлеб хрістопсама (грэч. Χριστόψωμο) і навагодні - васілопіта (грэч. Βασιλόπιτα).