Цымес — дэсертная страва яўрэйскай кухні. Уяўляе сабой салодкае агародніннае рагу з рознымі інгрэдыентамі, якія могуць вагацца ў залежнасці ад тэрыторыі. Адпаведна адрозніваюць маркоўны, фасолевы, нутавы і іншыя разнавіднасці цымеса. Цымес у ашкеназскай традыцыі з'яўляецца абавязковым кампанентам меню на Рош Ха-Шана. Нягледзячы на простыя інгрэдыенты, лічыцца вялікім дэлікатэсам і ласункам, менавіта таму ў пераносным значэнні гэта слова ўжываецца ў значэнні «тое, што трэба», «самае лепшае».

Цымес з мёдам

Літаратура правіць

  • Gil Marks: The World of Jewish Cooking: More than 500 Traditional Recipes from Alsace to Yemen, New York 1996, ISBN 0-684-83559-2