Цэнтральны ваенна-марскі музей

Цэнтральны ваенна-марскі музей — адзін з найстарэйшых музеяў Расіі, знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу.

Цэнтральны ваенна-марскі музей (новы будынак)

Гісторыя

правіць

Пачаткам яго стварэння ў 1709 годзе паслужыла Мадэль-камера, у якой па ўказе Пятра I збіраліся і захоўваліся мадэлі і чарцяжы караблёў. У 1805 годзе Мадэль-камера была ператворана ў Марскі музей, які першапачаткова размяшчаўся ў будынку Адміралцейства. У збіранні фондаў музея вялікую ролю адыгралі рускія мараплаўцы І. Ф. Крузенштэрн, Ю. Ф. Лісянскі, М. П. Лазараў, Ф. П. Літке і інш. У 1939 годзе музей з Адміралцейства быў пераведзены ў будынак былой фондавай біржы.

Экспазіцыя

правіць

Экспазіцыя адлюстроўвае гісторыю расійскага ВМФ. Вялікую каштоўнасць мае лепшая ў свеце калекцыя арыгіналаў і мадэляў караблебудавання. Яна ўключае адно з самых старажытных у свеце суднаў — дубовы човен, які праляжаў каля 3 тыс. гадоў у грунце р . Паўднёвы Буг, боцік Пятра I, мадэлі першых галер рускага рэгулярнага ваеннага флоту, караблёў паруснага і браняноснага паравога флота, мадэлі караблёў сучаснага ВМФ. У экспазіцыі паказана жыццё і баявая вучоба ваенных маракоў, далёкія паходы, вучэнні і манеўры баявых караблёў. Фонды музея налічваюць 664500 найменняў, у тым ліку 1700 мадэляў караблёў, 7100 узораў зброі і баявой тэхнікі, звыш 1400 твораў выяўленчага мастацтва.