Інстытут даследаванняў навукова-тэхнічнага патэнцыялу і гісторыі навукі імя Г. М. Даброва НАН Украіны

Інстытут даследаванняў навукова-тэхнічнага патэнцыялу і гісторыі навукі імя Г. М. Даброва НАН Украіны — навукова-даследчы інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Украіны ў галіне навуказнаўства і гісторыі навукі.

Інстытут даследаванняў навукова-тэхнічнага патэнцыялу і гісторыі навукі імя Г. М. Даброва НАН Украіны
Дата заснавання / стварэння 1965
Лагатып
Афіцыйны сайт stepscenter.org.ua

Гісторыя правіць

У 1965 годзе пачаў фармавацца калектыў навуказнаўцаў ў аддзеле машынных метадаў апрацоўкі гісторыка-навуковай інфармацыі Інстытута гісторыі АН УССР, які пасля перадаваўся са зменай назвы і статусу ў шэраг іншых акадэмічных інстытутаў.

У 1986 годзе пасля далучэння аддзелаў гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі назву Цэнтр даследаванняў навукова-тэхнічнага патэнцыялу і гісторыі навукі. У 1989 годзе Цэнтру прысвоена імя доктара эканамічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Украіны Г. М. Даброва — заснавальніка ўкраінскага навуказнаўства і першага кіраўніка Цэнтра.

У 1991 годзе Цэнтр атрымаў статус самастойнага навукова-даследчага інстытута ў складзе Аддзялення інфарматыкі НАН Украіны.

У 2015 годзе пастановай Прэзідыўма НАН Украіны ад 10.07.2015 р. № 188 атрымаў сучасную назву і быў падпарадкаваны наўпрост Прэзідыўму НАН Украіны.[1]

Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў правіць

  1. Абагульненне гістарычнага вопыту, тэндэнцый, заканамернасцяў, сацыяльных праблем развіцця навукі ва Украіне ў кантэксце развіцця сусветнай навукі.
  2. Распрацоўка арганізацыйных, эканамічных і інфармацыйных механізмаў фарміравання і эфектыўнага выкарыстання навукова-тэхналагічнага і інавацыйнага патэнцыялаў краіны, інтэграцыі айчыннай навукі ў еўрапейскую і сусветную навуковыя сістэмы.
  3. Распрацоўка навукова-тэхналагічных і інавацыйных прагнозаў.
  4. Аналіз вопыту, стану і перспектыў развіцця НАН Украіны, яе ролі ў сучасным грамадстве.

Інстытут каардынуе тэарэтыка-метадычныя і прыкладныя даследаванні па названых кірунках, якія выконваюцца ва ўстановах НАН Украіны.

Інстытут ажыццяўляе падрыхтоўку навуковых кадраў праз аспірантуру і дактарантуру па спецыяльнасцях: 08.00.03 — Эканоміка і кіраванне нацыянальнай гаспадаркай, 07.00.07 — Гісторыя навукі і тэхнікі.

У Інстытуце функцыянуюць спецыялізаваныя вучоныя саветы па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый па эканоміцы і гісторыі навукі, у якіх абараніліся каля 350 спецыялістаў.

Канферэнцыі правіць

З 1966 г. Інстытут праводзіць раз у два гады Кіеўскія міжнародныя сімпозіўмы па навуказнаўстве і навукова-тэхнічным прагназаванні.

З 1989 г. — штогадовыя Даброўскія чытанні, прысвечаныя памяці заснавальніка кіеўскай школы навуказнаўства, першага кіраўніка Цэнтра Генадзя Міхайлавіча Даброва.

З 2001 г. — міжнародныя форумы пры падтрымцы ЮНЕСКА і Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук.

Інстытут з’яўляўся суарганізатарам штогадовых Міжнародных канферэнцый па інавацыйнай палітыцы ў г. Алушта, а таксама праводзіць канферэнцыі па актуальных праблемах навукі і навуказнаўства.

Міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва правіць

Інстытут выконвае сумесныя праекты з навуковымі ўстановамі краін Еўрапейскага Саюза, СНД, іншых дзяржаў і міжнародных арганізацый.

Супрацоўнікі Інстытута з’яўляюцца экспертамі міжнародных праграм, членамі Еўрапейскай асацыяцыі даследаванняў і тэхналогій, Еўрапейскай асацыяцыі па эвалюцыйнай эканоміцы, Міжнароднага саюза па навукаметрыі і інфаметрыі, Еўрапейскай даследчай і адукацыйнай праграмы, членамамі рэдкалегіі міжнародных навуковых часопісаў «Адукацыя і навука» (Балгарыя), «Тэхналагічнае навучанне, інавацыі і развіццё»(Швейцарыя) і інш.

З 2011 г. Цэнтр з’яўляецца базавай арганізацыяй Нацыянальнага кантактнага пункта Сёмай рамачнай праграмы Еўрапейскага Саюза па даследаваннях і тэхналагічным развіцці па прыярытэтнаму кірунку «Сацыяльна-эканамічныя і гуманітарныя навукі».

Выдавецкая дзейнасць правіць

З 1993 Інстытут з’яўляецца выдаўцом штоквартальнага міжнароднага часопіса «Наука та наукознавство», створанага на базе заснаванага Г. М. Дабровым (1970 г.) перыядычнага міжведамаснага зборніка «Навуказнаўства і інфарматыка».

Сумесна з Кіеўскім дзяржаўным цэнтрам навукова-тэхнічнай і эканамічнай інфармацыі Міністэрства навукі і адукацыі Украіны з 1998 г. Інстытут выдае часопіс «Праблемы навукі».

З 1986 г. Інстытут працягнуў выпуск перыядычнага зборніка «Нарысы па гісторыі прыродазнаўства і тэхнікі», раней выдаваўся Інстытутам гісторыі АН УССР.

Структура на 2022 год[2] правіць

  1. Аддзел гісторыі і сацыялогіі навукі і тэхнікі
  2. Аддзел сістэмных даследаванняў навукова-тэхналагічнага патэнцыялу
  3. Цэнтр інавацый і тэхналагічнага развіцця
  4. Аддзел праблем дзейнасці і стратэгіі развіцця НАН Украіны
  5. Міжгаліновая лабараторыя па праблемах фарміравання і рэалізацыі навукова-тэхнічнай палітыкі Украіны

Адміністрацыя Цэнтра правіць

  • Дырэктар з 1989 года — Маліцкі Барыс Антонавіч, д-р эканамічных навук, прафесар, Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны.

Адрас правіць

60, бульвар Тараса Шаўчэнкі, Кіеў, Украіна, 01032.

Зноскі

Спасылкі правіць