Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі

Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі — дзяржаўная навуковая ўстанова ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі
Міжнародная назва Center for System Analysis and Strategic Studies of the National Academy of Sciences of Belarus
Дата заснавання 27 мая 1999
Рэарганізавана 5 сакавіка 2002
Тып дзяржаўная навуковая ўстанова
Дырэктар Валерый Валер'евіч Ганчароў
Метро Акадэмія навук
Юрыдычны адрас  Беларусь, 220072, Мінск, вул. Акадэмічная, 1.
Сайт center.basnet.by

Гісторыя

правіць

Папярэднікам цэнтра з'яўляецца Дзяржаўная навуковая ўстанова "Аналітычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", якая была створана пастановай Прэзідыума НАН Беларусі ад 27 мая 1999 года. Дзяржаўная навуковая ўстанова "Цэнтр сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі" створана ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2002 года. Статус цэнтра як дзяржаўнай навуковай установы пацверджаны сведчаннем аб акрэдытацыі навуковай арганізацыі ад 6 сакавіка 2017 года.

Дзейнасць

правіць

Мэта дзейнасці

правіць

Асноўнай мэтай дзейнасці Цэнтра з'яўляецца правядзенне навуковых даследаванняў у галіне навукова-тэхнічнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, вывучэнне тэорыі і практыкі арганізацыі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, распрацоўка метадалагічных асноў рэалізацыі праграм сацыяльна-эканамічнага і навукова-тэхнічнага развіцця, а таксама прагнозаў і планаў інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

Задачы дзейнасці

правіць
  • выяўленне шляхоў навукова-інавацыйнага развіцця грамадства, удзел у выкананні навукова-тэхнічных праграм і праектаў па прыярытэтных кірунках навукова-тэхнічнай дзейнасці;
  • распрацоўка рэкамендацый па выкарыстанні вынікаў навуковых даследаванняў Цэнтра на практыцы, іх суправаджэнне пры засваенні ў сістэме дзяржаўнага кіравання, адукацыі і дзейнасці іншых арганізацый;
  • вывучэнне і абагульненне дасягненняў сусветнай навукі па профілю цэнтра і садзейнічанне іх навукова-практычнаму выкарыстанню;
  • павышэнне кваліфікацыі навуковых работнікаў і спецыялістаў, у тым ліку ў замежных навуковых цэнтрах;
  • развіццё ўласнага навукова-інавацыйнага патэнцыялу, канцэптуальных і прыкладных распрацовак, выкананых у цэнтры.

Спасылкі

правіць