Цэфеі́ды — фізічныя пераменныя зоркі, перыядычная змена бляску якіх абумоўлена пульсацыяй верхніх слаёў.

Змена бляску зоркі δ Цэфея

Гэта вельмі яркія пераменныя зоркі-гіганты і звышгіганты класаў F і G. Бляск іх плаўна змяняецца ад 0,5 да 2 зорных велічынь. Перыяд змены бляску складае ад 1,5 да 70 сутак. Назва паходзіць ад зоркі δ Цефея — адной з найбольш тыповых для гэтага класа пераменных зорак.

Адначасова з бачнай зорнай велічынёй у цэфеід мяняецца іх спектр і тэмпература (у сярэднім на 1500 градусаў). Перыяд пульсацый зоркі адваротна прапарцыянальны сярэдняй шчыльнасці яе рэчыва. Цэфеіды з большай масай маюць большую свяцільнасць, большы радыус, але меншую шчыльнасць і, адпаведна, большы перыяд пульсацыі, г. зн. цэфеіды маюць важную залежнасць «перыяд—свяцільнасць». Гэта залежнасць апісваецца выразам: , дзе Р — перыяд змены бляску ў сутках, а М — сярэдняя абсалютная зорная велічыня. Такім чынам, па вядомым з назіранняў перыядзе можна вызначыць абсалютную зорную велічыню ці свяцільнасць зоркі. Пры параўнанні яе з бачнай зорнай велічынёй, атрыманай з назіранняў, можна вызначыць адлегласць да цэфеіды. Высокая свяцільнасць і пераменнасць бляску даюць магчымасць выявіць цэфеіды на адлегласці да 20 Мпк. Іх назіраюць у найбліжэйшых галактыках і такім чынам вызначаюць адлегласці да гэтых зорных сістэм.

Цэфеіды вобразна называюць маякамі Сусвету. Цяпер у нашай Галактыцы вядома звыш 800 цэфеід

Літаратура правіць

  • Астраномія: падруч. для 11-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / І. В. Галуза, У. А. Голубеў, А. А. Шымбалёў; пер. з рус. мовы Т. К. Слауты. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2015. — 224 с.: іл. ISBN 978-985-471-765-4.