Цюльган (руск.: Тюльга́н) — пасёлак, цэнтр Цюльганскага пассавета і Цюльганскага раёна Арэнбургскай вобласці Расіі. Размешчаны ля горнага масіва Малы Накас, каля ракі Цюльган, за 130 км на паўночны ўсход ад г. Арэнбурга.

Пасёлак
Цюльган
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1953
Насельніцтва
  • 9 189 чал.[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
35332
Паштовыя індэксы
462010
Код АКАТП
Цюльган на карце Расіі ±
Цюльган (Расія)
Цюльган
Цюльган (Арэнбургская вобласць)
Цюльган

Гісторыя правіць

У 1940-я гады на тэрыторыі сучаснага Цюльганскага раёна адкрыта радовішча бурага вугалю, побач з якім у 1953 годзе быў заснаваны населены пункт Цюльган. Названы быў па хутары Цюльган, які размяшчаўся за 4 км. Назва хутара паходзіць ад башкірскага «цюйлюгэн» — каршун або ад цюркскага асабістага імя Цюлеген.

У 1960 годзе Цюльган стаў раённым цэнтрам Троіцкага раёна, які перанеслі з сяла Троіцкага. У 1965 годзе быў утвораны Цюльганскі раён з раённым цэнтрам у пгт Цюльган.

З 1957 па 1999 гады Цюльган меў статус рабочага пасёлка.

Зноскі