Цяцерынская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя ў Магілёўскай вобласці, размешчаная на рацэ Друць. Вызначаная магутнасць 370 кВт.

Цяцерынская ГЭС
Краіна
Вадаём Друць
Увод у эксплуатацыю 1955
Электрычная магутнасць, МВт 370 кВт
Цяцерынская ГЭС (Беларусь)
Цяцерынская ГЭС
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будаўніцтва Цяцерынскай ГЭС пачалося ў 1952, пуск ў эксплуатацыю адбыўся ў 1955 на пярэдадні кастрычніцкіх святаў[1]. Вызначаная магутнасць 300 кВт. У адпаведнасці з праектам гадавая выпрацоўка станцыі ацэньвалася ў 1,187 млн кВт·гадзін.[2] Станцыя забяспечвала электраэнергіяй 6 калгасаў і г.п. Круглае. У 1993—1996 Цяцерынская ГЭС капітальна адрэмантаваная, рэканструяваны гідратэхнічныя збудаванні і вадасховішча, выкананы работы па добраўпарадкаванню прылягаючай да вадасховішча тэрыторыі. Усталяваныя дзве турбіну агульнай вызначанай магутнасцю 370 кВт. Работы выконвала ТАА «Белэнергарэмналадка». Урачыстае адкрыццё адноўленага гідраэнергавузла адбылося 15.11.1996[3].

Цяцерынскую ГЭС абслугоўвае 1—2 чалавекі. За люты 1998 ГЭС выпрацавала 108 тыс.кВт·гадзін электраэнергіі. За 2005 год выпрацоўка Цяцерынскай ГЭС ацэньвалася ў 1,170 млн.кВт·гадзін. Вадасховішча плошчай 461 га з'яўляецца месцам адпачынку.[3]

У межань ГЭС працуе толькі 8 гадзін на суткі, болей не дазваляе ўзровень вады ў вадасховішчы — за 8 гадзін працы ГЭС узровень вады падае на 0,2 метры, большае падзенне пашкодзіць навакольнаму асяроддзю, таму ўзровень кантралюецца прыродаахоўнымі органамі. Поўныя суткі ГЭС працуе ў вясновае разводдзе, але толькі ва ўмовах не хуткай, а павольнай вясны, бо калі ўзровень вадасховішча павышаецца дужа хутка яго скідваюць без рабочай нагрузкі турбін.[4]

Зноскі

  1. Газета паведамляла… С. 484.
  2. Вадап'ян М. …
  3. а б Водопьян Н. …
  4. Кубеко В. ГЭС местного…

Літаратура

правіць
  • Вадап'ян М. Жыві, працуй, адроджаная ГЭС! / М. Вадап'ян // Сельскае жыццё. — 1996. — 23 ліст.
  • Водопьян Н. Тетеринской ГЭС — 50 // Сельскае жыццё. — 2005. — 12 ліст.
  • Газета паведамляла… : па старонках Круглянскай раённай газеты «Ленінскі сцяг» // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага р-на. — Мн., 1996. — С. 484.
  • Кубеко В. ГЭС местного значения // Народная Газета. — 2008. — 24 верасн.