Чайнат (правінцыя)

Чайнат (тайск.: ชัยนาท) — правінцыя ў цэнтральнай частцы Тайланда. Адміністрацыйны цэнтр — горад Чайнат.

Чайнат
тайск.: จังหวัดชัยนาท
Сцяг
Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва
Плошча
  • 2 496,746 км²[1]
Чайнат на карце
Код ISO 3166-2 TH-18
Паштовыя індэксы 17
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Чайнат на Вікісховішчы

На гербе правінцыі намалявана кола Буды, Дхармачакра, на фоне гор Кхао Пхлонг і ракі Менам-Чао-Прая, у даліне якой размяшчаецца правінцыя Чайнат. Выява на гербе сімвалізуе вялікую рэлігійнасць мясцовых жыхароў. Правінцыя размешчана за 180 км на поўнач ад Бангкока.

Асноўную плошчу рэгіёна займае раўніна. У паўднёвай частцы правінцыі на рацэ Менам-Чао-Прая пабудавана дамба, якая, абараняючы гэты раён ад паводак, дапамагае рэгуляваць водны паток і эфектыўна выкарыстоўваць водныя рэсурсы ў развіцці сельскай гаспадаркі. Гэтая дамба была першай у Тайландзе, пабудавана ў 1957 годзе. Яна садзейнічала стварэнню самай развітой ірыгацыйнай сістэмы краіны.

Зноскі