Чатыры пражскія артыкулы

Чатыры пражскія артыкулы — назва гусіцкай палітычнай і рэлігійнай праграмы, адзінай для ўмеранай («пражскай») і «табарыцкай» фракцый прыхільнікаў рэлігійнага рэфарматара Яна Гуса. Праграма была складзена на тэалагічным факультэце Пражскага ўніверсітэта ў ходзе дыспутаў у 1417—1420 гг., і прадстаўлена ў складзе народнага маніфеста 27 мая 1420 года каралю Жыгімонту[1].

Апісанне правіць

Пражскія артыкулы, заснаваныя на вучэнні Яна Гуса, былі накіраваны на рэфармаванне каталіцкай царквы ў Багеміі, населенай у асноўным чэхамі, на пазбаўленне кантраляванай рымскімі Папамі чэшскай царквы эканамічнай і свецкай магутнасці, на сцвярджэнне свабоды веравызнання. Асноўны змест:

  • Свабода прапаведавання «Слова Божага»
  • Прычашчэнне вернікаў пад абодвума відамі: не толькі хлебам, але і віном (чашай — адкуль пайшла назва «чашнікі»)
  • Забарона святарам быць адначасова прадстаўніком свецкай улады (гэта азначала пазбаўленне царквы права валодаць маёмасцю)
  • Суровыя пакаранні за смяротныя грахі (пры гэтым да грахоў прылічаліся і практыкаваныя каталіцкай царквой продаж індульгенцый, продаж царкоўных пасад, і г . д.)

У скарочаным выглядзе і з агаворкамі, «якія знішчалі іх сэнс», ляглі ў 1433 годзе ў аснову Пражскіх кампактатаў.

Зноскі

  1. Гус, Ян // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.