Чацвёртая кніга Макавеяў

Чацвёртая кніга Макавеяў, якая не ўвайшла ў біблейскі канон, была напісана на грэчаскай мове ў 1 ст. да н.э. Асноўны яе змест — паказ пакутніцкай смерці старца Елеазара і Саламоніі з усімі яе сямю сынамі. Гэта кніга прыпісвалася Іосіфу Флавію, і яна нават падавалася ў ліку яго твораў. Але ні каталіцкая, ні праваслаўная царква не ўключылі яе ў кананічны звод Бібліі, бо іўдзейскае багаслоўе спалучаецца ў ёй з ідэалістычным вучэннем філосафаў-стоікаў.[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:... С. 157.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць