Чача
Чача — моцны спіртовы напой, атрымоўваюць метадам дысцыляцыі з вінаграда і вінаградных рэшткаў пасля адціскання ў працэсе вырабу віна у Грузіі, Абхазіі, Аджарыі. Існуе хатняя (саматужныя), так і прамысловая вытворчасць чачы. Чача з вінаграда адносіцца да брэндзі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/51/Georgian_with_distinguished_chacha.jpg/220px-Georgian_with_distinguished_chacha.jpg)
Асноўная сыравіна — вінаград і рэшткі адціскання сартоў Ркацытэлі, Ізабела і Качыч. Перагонка — двайная, радзей — аднаразовая. Атрыманы вінаградны спірт з мацункам ад 70 да 80 % разводзяць вадой (у хатніх умовах могуць і не разводзіць) і разліваюць у бутэлькі. Некаторыя гатункі вытрымліваюць ў дубовых бочках.