Чашніцкая гімназія

Чашніцкая гімназія (да 2004 года — Чашніцкая СШ № 2) — дзяржаўная ўстанова адукацыі ў Чашніках. Знаходзіцца па адрасе вул. Ленінская, д.8.

Чашніцкая гімназія
Заснавана 1944 год (школа), 2004 год (гімназія)
Дырэктар Святлана Віктараўна Лізука
Тып ДУА
Адрас Сцяг Беларусі Беларусь, Чашнікі, вул. Ленінская, д. 8
Сайт gymn1.chashniki.edu.by/b…

Гісторыя правіць

Да Вялікай Айчыннай вайны ў Чашніках была адна беларускамоўная сярэдняя школа. Пасля вызвалення, восенню 1944 года была адкрыта сярэдняя школа № 2 з рускай мовай навучання. У ліпені 1945 года здадзены першы будынак СШ № 2.

У 1946 годзе ў школы быў 1 выпускнік, у 1947 — 9, у 1948—1950 — па 24, у 1951 — 16 выпускнікоў.

У 1951/1952 навучальным годзе ў школе 505 вучняў, поўны камплект вучняў ад 1-га да 10-га класаў. Заняткі праводзілі ў 4 будынках. Частка настаўнікаў гэтага часу былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, мелі ўзнагароды. Сярод іх І. П. Чэклін, А. К. Непляховіч, Н. А. Кажамячанка, Я. І. Белавусава і іншыя.

У 1961 годзе раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне пра будаўніцтва новага будынку Чашніцкай СШ № 2. 13 лютага 1963 года школа пераехала ў новы будынак, дзе цяпер і знаходзіцца Чашніцкая гімназія. У 1970-я гады школа пераходзіць на кабінетную сістэму.

У 1980-я гады ў школе каля 1050 вучняў і 70 настаўнікаў. У школе дзейнічалі піянерская і камсамольская арганізацыя, спартыўныя секцыі. У 2001 годзе школа прыняла ў 5 клас першых гімназістаў.

Сучаснасць правіць

16 ліпеня 2004 года школа рашэннем Чашніцкага раённага савета дэпутатаў набыла статус гімназіі. Станам на 2017 год ў гімназіі 255 вучняў і 35 настаўнікаў. Дырэктар — Святлана Віктараўна Лізука.

Навучэнцы гімназіі бяруць удзел ў розных алімпіядах[1].

У гімназіі вядзецца дашкольнае навучанне. Для дзяцей 4-5 гадоў працуюць групы «Пазнайка» («Свет літар», «Рашайка», «Цуд-ручкі»). Для хлопчыкаў і дзяўчынак 5-6 гадоў арганізавана «Школа будучага першакласніка» («Счытайка», «Чытайка», «Развівайка»). Дзецям 9-10 гадоў прапануюць «Школу будучага гімназіста» («Разумная дыктоўка», «Сучасная англійская», «Матэматыка»)[2].

Зноскі

  1. Ирина Торбина.. Ещё одна олимпиада(недаступная спасылка). Belsmi.by (28 декабря 2015). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2017.
  2. Гимназия предлагает(недаступная спасылка). Чырвоны прамень (15 ноября 2016). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2017.

Спасылкі правіць