Чжаа Мэнцзянь (趙孟堅, 1199 —1295) — кітайскі мастак, дзяржаўны служачы часоў перыяду Паўднёвая Сун.

Чжаа Мэнцзянь
Фатаграфія
Дата нараджэння 1199
Месца нараджэння
Дата смерці 1295[1]
Грамадзянства
Бацька Zhao Yucai[d][2]
Род дзейнасці мастак, паэт, гісторык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў з імператарскай сям’і Чжаа, якая кіравала Кітаем пад імем дынастыя Сун. Нарадзіўся ў г. Хаян (сучасная правінцыя Чжэцзян). У 1226 годзе здаў імператарскі экзамен і атрымаў вышэйшую навуковую ступень. Першапачаткова служыў у адміністрацыі Хучжоў. Пасля быў прызначаны суддзёй вобласці Яньчжоў, якая ахоплівала сённяшнія тэрыторыі раёнаў Цзяньдэ, Чуньань і Тунлу правінцыі Чжэцзян. На гэтай пасадзе ён заставаўся амаль да канца жыцця. Памёр у 1295 годзе.

Творчасць правіць

Ён быў спецыялістам у маляванні нарцысаў, сліў, архідэй, бамбука і скал, але нарцысы ўдаваліся яму лепш за ўсё. Яго адносяць да групы так званых «Трох сяброў зімы» — мастакоў і паэтаў, якія апявалі або малявалі мастацкую кампазіцыю слівы, бамбука і хвоі ў зімовы перыяд. Усе карціны-скруткі напісаны манахромнай тэхнікай з выкарыстаннем чорнай фарбы. Адным з найбольш вядомых твораў Чжаа Мэнцзяня з’яўляецца скрутак «Нарцысы», які захоўваецца ў Цяньцзінскім музеі.

Заўвагі правіць

  1. http://viaf.org/viaf/67630724 Праверана 10 мая 2021.
  2. а б China Biographical Database

Спасылкі правіць