Човен з Песэ
лодка-човен, пабудаваная ў перыяд ранняга мезаліта
Човен з Пе́сэ — на цяперашні час найстаражытнейшы човен у свеце. Знойдзены ў 1955 годзе ў вёсцы Песэ паблізу горада Хагевен (Нідэрланды) у балоцістай глебе. Радыевугляродным метадам датаваны прыкладна 8200—7600 гадамі да н.э. Памеры 298×44 см[1]. Зроблены з хвоі, апрацаванай сякерай з крэменя або аленева рога. Чоўнам карысталіся даволі працяглы час, а пасля затапілі ў балоце.
Праз крытычныя публікацыі, дзе сцвярджалася, што знойдзены прадмет не мог быць лодкай, бо непрыдатны для плавання, у 2001 годзе археолагі правялі эксперымент, зрабілі копію і паспяхова праверылі на плавучасць у возеры каля вёскі Вітэфеен паблізу Асена.
Цяпер човен выстаўлены ў Дрэнцкім музеі у Асені.
Зноскі
- ↑ Vonk, H.J. (1973). Dit land van hei en hunebedden. Hoorn: Westfriesland. ISBN 902050794X
Літаратура
правіць- G.D. van der Heide, Scheepsarcheologie in Nederland.
Спасылкі
правіць- Archeoforum, De Boot van Pesse de «varkenstrog controverse» in detail en een verslag over de vaarkwaliteiten van de boot van Pesse.
- De boot van Pesse — Dutch version
- De boot van Pesse — English version