Чыгуначны масіў (Кіеў)

(Пасля перасылкі з Чыгуначны масіў, Кіеў)

Чыгуначны масіў, або Залізнычны масіў (укр.: Залізничний масив) — жылы масіў у Саламянскім раёне Кіева.

Масіў размешчаны між вуліцамі Валгаградскай, Саламянскай і схілаў Пратасавага Яра, прылягае да мясцовасцей Батыева гара і Аляксандраўская Слабодка.

Гісторыя правіць

Мясцовасць, на якой зараз размешчаны масіў, часткова была забудована ў пачатку XX стагоддзя, як частка Аляксандраўскай Слабодкі і Батыевай гары. У пачатку 1960-х гадоў пачаўся знос малапавярховай забудовы, а на іх месцы пачаў будавацца масіў, у асноўным з паціпавярховак (большая частка была пабудована ў 1963—1965 гадах).

З пачатку насіў назву Батыева-Аляксандраўскі (укр.: Батиєво-Олександрівський). Сучасная назва ўжываецца з 1964 года — ад былой назвы Чыгуначнага (або Залізнычнага) раёна, на тэрыторіі якога быў збудаваны масіў.

У 1967 годзе ў масіў, з боку Саламянскага раёна, была працягнута трамвайная лінія, якая праіснавала да 2001 года і была цалкам дэмантавана і заменена тралейбусным рухам.

Зноскі правіць