Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 1999
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 1999 (англ.: UK Championship 1999, таксама вядомы як Liverpool Victoria UK Championship 1999 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 13 па 28 лістапада 1999 года ў міжнародным цэнтры Борнмута у Борнмуце, Англія. Турнір стаў 23-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 года. Прызавы фонд турніру склаў £500,000, з якіх £78,000 атрымаў пераможца.
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 1999 | |
Сезон | 1999/2000 |
---|---|
Тэрміны | 13 — 28 лістапада 1999 |
Арэна | Міжнародны цэнтр Борнмута |
Горад | Борнмут |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Liverpool Victoria |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £500,000 |
Прызавыя пераможцы | £78,000 |
Мінулы чэмпіён | Джон Хігінс |
Фінал | |
Пераможца | Марк Уільямс |
Фіналіст | Мэцью Стывенс |
Лік | 10:8 |
Статыстыка турніру | |
Найвышэйшая серыя | 147 (Стывен Хендры) |
←1998 ● Чэмпіянат Вялікабрытаніі ● 2000→ |