Чэрдынскія багіні

Чэрдынскія багіні — тып археалагічных артэфактаў, які належыць да Пермскага звярынага стылю.

Апісанне правіць

Складаныя кампазіцыі касмаганічнага характару. Дэманструюць веру стваральнікаў пермскага звярынага стылю ў існаванне трох светаў і культ багінь. Большасць пласцін знойдзена ў раёне Чэрдыні[1].

Кампазіцыя заўсёды складаецца з трох частак: элемент Верхняга нябеснага свету — аблічча сонечнай багіні або арол, або душы-птушкі, або ласіныя галовы, далей сярэдні ўзровень — сама зямная багіня з людзьмі, чалавекаласямі і жывёламі, затым мяжа нябачнага падземнага свету — конь, медзведзяняты, ласі або гібрыд-яшчар[1].

Зноскі

  1. а б Богини (руск.)

Спасылкі правіць