Чэрлак (Омская вобласць)
пасёлак гарадскога тыпу ў Омскай вобласці Расіі
Чэрлак (руск.: Черла́к) — рабочы пасёлак у Омскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Чэрлакскага раёна.
Пасёлак гарадскога тыпу
Чэрлак
| ||||||||||||||||||||
Насельніцтва — 10 429 чал. (2022). Пасёлак размешчаны на мяжы Барабінскай нізіны, якая з’яўляецца часткай Заходне-Сібірскай раўніны, і даліны ракі Іртыш. Большая частка пасёлка размешчана на правым беразе ракі Іртыш. Чэрлак знаходзіцца за 150 км на паўднёвы ўсход ад Омска, за 48 км на паўночны захад ад дзяржаўнай мяжы з Рэспублікай Казахстан. Найбліжэйшая чыгуначная станцыя размешчана за 42 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка.
Праз пасёлак праходзіць федэральная аўтадарога М38 Омск — Паўладар.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Правіць
- Віялета Ігараўна Прохарава, беларускі вучоны ў галіне біяхіміі і анкалогіі