Чэрыкаўскі лясгас

Чэрыкаўскі лясгас — дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова ў Магілёўскай вобласці.

Чэрыкаўскі лясгас
Краіна
Тып арганізацыі лясгас[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1936
cherikovleshoz.by

Гісторыя правіць

Арганізаваны ў 1936 годзе[1].

Апісанне правіць

Лясгас размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Магілёўскай вобласці на тэрыторыі Чэрыкаўскага (58%), Слаўгарадскага (40%) і Крычаўскага (2%) адміністрацыйных раёнаў[2].

Лясы лясгаса адносяцца да паўночнай падзоны шырокалісцева-яловых лясоў, да Аршанска-Магілёўскага лесарасліннага раёна, да Сожскага і Бяседскага комплексаў лясных масіваў[2].

Агульная плошча зямель ляснога фонду лясгаса складае 102 407 га. Пераважаюць у разрэзе груп узросту сярэднеўзроставыя насаджэнні (37%), маладнякі займаюць 23%, якія паспяваюць - 27%, саспелыя і перастойныя - 13%[2].

Пераважнай пародай лесапакрытай плошчы з'яўляецца хвоя (55%), бяроза складае 26%, елка - 10,1%, дуб - 1,2%[2].

Лясніцтвы правіць

  • Вепрынскае лясніцтва
  • Гіжэнскае лясніцтва
  • Лапаціцкае лясніцтва
  • Ліменскае лясніцтва
  • Ляснянскае лясніцтва
  • Слаўгарадскае лясніцтва
  • Чэрыкаўскае лясніцтва
  • Язерскае лясніцтва

Вядомыя супрацоўнікі правіць

Помнікі прыроды правіць

На тэрыторыі лясгаса знаходзяцца батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Вепрынская дуброва» і геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Агаленне Чэрыкаў»[3]

Зноскі

Літаратура правіць

  • Леса и лесное хозяйство Могилевской области. Прошлое и настоящее / Н. В. Домненков. ― Могилев, 2011.

Спасылкі правіць