Чэшскі тэхнічны ўніверсітэт

Чэшскі тэхнічны ўніверсітэт у Празе (чэшск.: České vysoké učení technické v Praze) — тэхнічны ўніверсітэт, які знаходзіцца ў горадзе Прага, Чэхія. Заснаваны ў 1707 годзе аўстрыйскім імператарам Іосіфам I; найстарэйшы тэхнічны ўніверсітэт Цэнтральнай Еўропы і найстарэйшы грамадзянскі тэхнічны ВНУ свету. Адзін з найбуйнейшых ВНУ Чэшскай рэспублікі — па стане на 13 лютага 2008 года ў яго сценах навучалася 22.934 студэнты, выкладанне вядзецца на чэшскай і англійскай мовах.

Чэшскі тэхнічны ўніверсітэт
(ČVUT)
České vysoké učení technické v Praze
160px
Rectorate CTU in Prague.jpg
Арыгінальная назва České vysoké učení technické v Praze
Міжнародная назва Czech Technical University in Prague
Дэвіз Scientia est potentia
Заснаваны 1707
Тып Дзяржаўны
Рэктар Вацлаў Гаўлічэк
Студэнты 22 934 (2208)
Размяшчэнне Шаблон:Сцягафікацыя/Прага Прага, Flag of the Czech Republic.svg Чэхія
Юрыдычны адрас Zikova 4, 166 36, Prague 6
Узнагароды
ордэн Рэспублікі
Сайт www.cvut.cz/
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Імя ўніверсітэта цесна звязана з вядомымі навукоўцамі Еўропы, сярод якіх Крысціян Доплер, Уладзімір Прэлогі і іншыя.

Асноўны кампус універсітэта знаходзіцца ў Празе, раёне Дэйвіцы. У верасні 2009 года на яго тэрыторыі была адкрыта Нацыянальная тэхнічная бібліятэка, якая аб'яднала бібліятэкі ўсіх факультэтаў. У фондах паўмільёна адзінак. Усе памяшканні абсталяваны камп'ютарамі, таксама даступны бясплатны інтэрнэт з дапамогай WiFi Eduroam.

Універсітэт цесна супрацоўнічае з многімі кампаніямі, у ліку якіх Toyota, Skanska, Bosch, Siemens, Honeywell, GE, Rockwell, ABB Group, McKinsey, DaimlerChrysler, Škoda Auto, Ericsson, Vodafone і многімі іншымі.

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць