Шатойскі раён

муніцыпальны раён у Чачні, Расія

Шатойскі раён (руск.: Шатойский район, чач.: Шуьйтан кӀошт) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Чачэнскай Рэспублікі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Шатой.

Шатойскі раён
чач.: Шуьйтан КӀошт
Сцяг
Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1920
Насельніцтва
  • 19 470 чал. (1 студзеня 2018)[3]
Плошча
  • 505 км²
Шатойскі раён на карце
Часавы пояс MSD і UTC+03:00
Тэлефонны код 87135
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Раён знаходзіцца ў горнай частцы паўднёвай Чачні. Мяжуе на поўначы з Грозненскім раёнам, на поўдні — з Ітум-Калінскім, на ўсходзе — з Шаройскім, на захадзе — з Урус-Мартанаўскім раёнамі рэспублікі.

Плошча тэрыторыі раёна — 876,26 км². Значную частку раёна займае Аргунская цясніна.

Сярэдняя вышыня пласкагор’я 800—1000 м над узроўнем мора, а навакольныя хрыбты дасягаюць вышыні ад 1500 м да 2600 м.

У раёне працякаюць рэчышчы рэк каньённага тыпу Шарааргуна і Чанты-Аргуна, пачынаючы з поўдня бакавых хрыбтоў Галоўнага Каўказскага хрыбта і на поўнач да Чачэнскай раўніны, дзе зліваюцца з Сунжай.

У высакагорнай частцы Чачэнскай Рэспублікі выпадае 800—1000 мм ападкаў у год.

Зноскі