Шацк (Разанская вобласць)
горад у Расіі
Шацк (руск.: Шацк) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Шацкага раёна Разанскай вобласці. Насельніцтва 6,8 тыс. чалавек (2009). Заснаваны ў 1553 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на левым беразе ракі Шача (левы прыток ракі Цны), за 163 км ад Разані. Да 1923 года быў павятовым горадам Шацкага павета Тамбоўскай губерні.
Эканоміка: швейная фабрыка, лікёрагарэлачны завод, мясакамбінат, сантэхнічная база NovaFlex цэнтральнага рэгіёна, прадпрыемства «Шацктруб», лесанарыхтоўкі, турызм.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Уладзімір Васілевіч Менер, савецкі геолаг