Шту́раўцы (славацк.: Štúrovci) — група выбітных прадстаўнікоў славацкай культуры, якія прадстаўлялі галоўную плынь славацкага нацыянальнага руху сярэдзіны XIX стагоддзя. Назва супольнасці паходзіць ад прозвішча ідэолага славацкага нацыянальнага адраджэння Людавіта Штура.

Плошча Людавіта Штура і штураўскі помнік у Браціславе

Штураўцы ўтварыліся ў 1830-х гг. са складу студэнтаў Браціслаўскага ліцэю, якія аб'ядналіся дзеля стварэння «Чэхаславацкай супольнасці». У духу мадэрновых еўрапейскіх палітычных ідэй штураўцы адмяталі палітычную сістэму Святога саюза з-за ўласцівых яму рысаў феадалізму, абсалютызму, мадз'ярызацыі і прывілегій арыстакратыі.

Яны ўхвалялі прынцып канстытуцыяналізму, парламентарызму і ідэю суверэнітэту славацкага народа. Штураўцы таксама кантактавалі з іншымі радыкальна настроенымі студэнцкімі супольнасцямі іншых славянскіх гарадоў. Надавалі асаблівую ўвагу народнай вуснай традыцыі і жыццю непрывілеяваных слаёў насельніцтва, да якіх яны скіроўвалі сваю літаратурную і грамадскую дзейнасць.

Гл. таксама правіць