Шумілінская цэнтральная раённая бальніца

УАЗ «Шумілінская цэнтральная раённая бальніца» — комплекс лячэбна-прафілактычных устаноў Шумілінскага раёна. Будынак ЦРБ знаходзіцца ў Шуміліне.

Шумілінская ЦРБ
Размяшчэнне
Каардынаты
Адрас Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна, вул. Суворава, 1
shumcrb.vitebsk.by

Гісторыя правіць

Першае згадванне пра ўстановы аховы здароўя Шумілінскага раёна адносіцца да 1820-х гадоў. У 1929 годзе ў Шуміліна быў адкрыты шпіталь.

На працягу многіх гадоў эаслужаным аўтарытэтам у насельніцтва раёна карыстаюцца ўрачы С. І. Барадзін, Т. М. Цімошчанка, В. В. Улюценка, Г. В. Калініна, А. Г. Віеру, Л. Р. Завадская, Н. П. Кліменцьева, А. А. Воранава, сярод сярэдніх медработнікаў — Т. Л. Голубева, Н. М. Антоненка, В. У. Ляпнёва, А. В. Арлова, загадчыкі ФАПаў С. С. Марыскіна, А. М. Зайцава, Н. В. Арлова, медсёстры Т. У. Калеснікава, Н. Л. Шлупакова, А. І. Лазука, Т. А. Жукава, В. А. Дабравольская, С.I. Гарнак і многія іншыя.

Сёння працуе 4 аптэкі, 16 аптэчных пунктаў на вёсцы і 1 пры раённай паліклініцы. У медыцынскіх установах раёна адкрыты 14 медыка-сацыяльных ложкаў.

Медыцынскую дапамогу насельніцтву аказваюць 50 урачоў і 201 сярэдні медыцынскі работнік. У раёне працуе 5 урачоў агульнай практыкі. Штогод у стацыянарах лячэбна-прафілактычных устаноў лечыцца звыш 5 тысяч хворых. Стацыянарная медыцынская дапамога дзейнічае на 160 коек кругласутачнага прабывання, 40 коек дзённага стацыянара, 14 медыка-сацыяльных коек (Обальская і Мікалаеўская ўчастковыя бальніцы).

З 2001 года дзейнічае тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва[1].

Спіс лекава-прафілактычных устаноў правіць

Зноскі

  1. МЕДЫЦЫНА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2020. Праверана 28 сакавіка 2020.

Спасылкі правіць