Шцілерыўка[1] (укр.: Шті́ллерівка) — мясцовасць у Лычакіўскім раёне Львова, якая знаходзіцца паміж вуліцамі Руставэлі, Скэльна, плошчай Пэтрушэвыча, Самійлэнка, Чарэшневай, Пчылкі.

Шцілерыўка
Штіллерівка
Горад Львоў
Адміністрацыйны раён горада Лычакіўскі раён
Першае згадванне ХІХ ст.
Год уключэння ў межы горада 1920-я гг.
Паштовыя індэксы 79005

Агульная характарыстыка

правіць

Назва мясцовасці паходзіць ад прозвішча ўладальніка цаглярні Шцілера, якая размяшчалася непадалёк. Прадпрыемства Шцілера існавала яшчэ ў XIX ст. На Галіцкай краёвай выставе 1894 г. цаглярня Шцілера была прадстаўлена ўласным павільёнам.

З няпарнага боку вул. Архыпэнка (тады - вул. Святога Яцка) тэрыторыя, якая некалі належала аўстрыйскаму вайсковаму ведамству, у 1920-1930-х гг. была забудавана віламі для польскіх афіцэраў і чыноўнікаў. Тады ж былі пракладзеныя вуліцы Самійлэнка (дады - Афіцэрская), Чарэшневая, Стралкоўская.

Зноскі