Шчыльнасць току
Шчы́льнасць то́ку — фізічная вектарная велічыня, якая характарызуе інтэнсіўнасць электрычнага току ў пэўным пункце. Велічыня шчыльнасці току вызначае велічыню зараду, які праходзіць за адзінку часу праз адзінку плошчы. Напрамак вектара шчыльнасці току адпавядае напрамку руху носьбітаў току.
Шчыльнасць току | |
---|---|
Размернасць | L−2I |
Адзінкі вымярэння | |
СІ | А/м2 |
Заўвагі | |
вектарная велічыня |

Калі ўcе носьбіты току маюць аднолькавы зарад e, то за час dt праз плошчу dS пройдзе зарад
дзе n — канцэнтрацыя носьбітаў току, u — хуткасць іх руху, — праекцыя плошчы dS на напрамак нармалі да вектара хуткасці.
Тады шчыльнасць току складзе
У выпадку, калі ток утвараецца носьбітамі некалькіх тыпаў, агульная шчыльнасць току роўная да сумы шчыльнасцяў токаў, што ствараюцца кожным з тыпаў носьбітаў паасобку.
Ведаючы шчыльнасць электрычнага току ў кожным пункце, можна вызначыць сілу току як паверхневы інтэграл ад шчыльнасці току: