Эгле, каралева вужоў

«Эгле, каралева вужоў» (літ.: Eglė žalčių karalienė) — літоўская народная казка, якая лічыцца адной з самых старажытных у літоўскім і балтыйскім фальклоры. Налічваюць больш за сотню розных версій казкі, цікавасць да якой выяўляецца літоўскімі і замежнымі даследчыкамі індаеўрапейскай міфалогіі. На думку Гінтараса Берасневічуса  (англ.), гэтую казку можна расцэньваць і як літоўскае паданне аб паходжанні балтыйскіх багоў. Імя «Эгле» даволі папулярнае ў Літве і ў перакладзе з літоўскага азначае «елка», а імя «Жальціс» або «Жылвінас» (літ.: Žilvinas) у перакладзе з літоўскага азначае «вуж», хоць, магчыма, гаворка ў казцы ідзе аб выдуманым марскім змеі.

Скульптура «Эгле — каралева вужоў» у Паланзе
 
Помнік Эгле ў парку Глебе (Канбера, Аўстралія)

Сюжэт можа быць падзелены на некалькі частак, кожная з якіх мае адсылкі да іншых казак і легендаў, але іх спалучэнне ў цэлым унікальнае.

Дзяўчына па імя Эгле знаходзіць пасля купання ў сваіх вопратках вужа, які просіць Эгле выйсці за яго замуж. Сёстры вымушаюць Эгле пагадзіцца, і праз тры дні вужы ад імя цара азёрных водаў прыходзяць за нявестай. Бацькі выдаюць ім гусака, авечку і карову як нявесту, але зязюля кожны раз раскрывае падман. Толькі на чацвёрты раз Эгле згаджаецца сысці з вужамі ў возера, але замест змея сустракае прыгожага чалавека па імя Жальціс (Жылвінас) і згаджаецца стаць яго жонкай.

Праз некаторы час Эгле і Жальціс выхоўваюць трох (па іншай версіі — чатырох дзяцей) — сыноў і дачку. Эгле хоча вярнуцца дадому, але муж пярэчыць. Каб вярнуцца дадому, Эгле павінна спрасці залатую кудзелю, знасіць пару жалезных чаравікаў і выпякчы пірог у рэшаце. Нянюшка дапамагае Эгле ўсё зрабіць, і Жальціс адпускае жонку з дзецьмі да бацькоў. Браты патрабуюць ад Эгле застацца дома, але беспаспяхова, пасля чаго вырашаюць забіць Жальціса. Яны катуюць сыноў, каб даведацца, як выклікаць бацьку, але тыя не выдаюць. Толькі запалоханая дачка распавядае: калі бацька жывы, то на вадзе з'явіцца марская пена, калі мёртвы — то вада стане чырвонай ад крыві. Браты выклікаюць Жальціса і забіваюць яго косамі.

Неўзабаве Эгле пазнае аб тым, што здарылася і ў пакаранне за здраду ператварае сябе і дзяцей у дрэвы: сыны ператвараюцца ў дуб і ясень (у іншых варыянтах — бярозу), якія не калышуцца пад ветрам. Дачка становіцца дрыготкай асінай, а сама Эгле — елкай.

У культуры

правіць
  • Казку упершыню апублікаваў М. Ясевіч ў 1837 годзе.
  • Казку ў вершах апублікавала ў 1940 годзе Саламея Нерыс.
  • У 1960 годзе ў Батанічным парку Палангі была ўстаноўлена бронзавая скульптура «Эгле — каралева вужоў», аўтар — Робертас Анцініс, які за гэты і іншыя творы ў 1969 годзе быў удастоены Дзяржаўнай прэміі Літоўскай ССР[1].
  • У 1946 годзе ў літоўскіх тэатрах быў пастаўлены балет Эдуардаса Бальсіса.
  • У СССР  быў зняты фільм-казка ў 1965 (рэжысёры В. Грывіцкас, А Моцкус) і 1981 гадах (рэжысёр — Я.З. Янулявічутэ).

Зноскі

  1. Скульптура «Эгле — королева ужей». палангский парк // 300 памятников культуры / Авторы: В. Даугудис, Й. Мардоса, З. Жемайтите и др. Составитель З. Жемайтите; Ред. комис.: Й. Глямжа (пред.) и др.. — Вильнюс: Минтис, 1984. — С. 118. — 10 000 экз.

Літаратура

правіць
  • Gintaras Beresnevičius. "Eglė žalčių karalienė" lietuvių ir teogoninis mitas: religinė istorinė studija. Vilnius, 2003.
  • Salomėja Nėris. Eglė žalčių karalienė. Kaunas, 1940

Спасылкі

правіць