Эгільмар I (Элімар I; ням.: Egilmar I, Elimar I; каля 1055 — раней 1112) — першы граф Ольденбурга (Egilmarus comes in confinio Saxonie et Frisie) (наўкола 1088—1108), фогт кляштара Растрэдэ, заснавальнік Ольдэнбургскай дынастыі.

Продак па простай мужчынскай лініі расійскіх імператараў (Пятра III і далейшых), каралёў Даніі, Швецыі і Нарвегіі; продак па простай мужчынскай лініі прынца Джорджа Кембрыджскага у 28 калене.

Біяграфія правіць

Паходжанне і ўладанні правіць

Эгільмар I быў пляменнікам (сынам сястры) і, імаверна, спадчыннікам Хуна, графа ў Растэдэ, які згадваецца ў 1059 годзе. Іх сям'я была родам з Оснабрука, дзе мела ўладанні ў Лерыгаў і Хазегаў. Магчыма, быў спадчыннікам Фрыдрыха - бяздзетнана брата графа Хуна.

Праз шлюб з Рыхенцай Эгільмар I набыў тэрыторыі на ўсход ад Везера.

Ольдэнбург упершыню названы ў ліку яго ўладанняў у 1108 годзе. Сталіцай графства ён стаў значна пазней.

Праўленне правіць

Саксонскі граф Эгільмар упершыню згадваецца ў 1091 году ў дакументах брэменска-гамбургскага арцыбіскупа Лімара як сведка ў судовым працэсе, які адбыўся на некалькі гадоў раней.

У 1108 годзе ён сышоў у кляштар Убург, захаваўшы графскі тытул.

Шлюб і дзеці правіць

Жонка Эгільмара I Рыхенца была дачкой графа Дэда фон Дытмаршан (ці Этэлера фон Дытмаршан) і Іды фон Эльсдарф. У іх было трое дзяцей:

  • Эгільмар II, граф Ольдэнбурга
  • Хрысціян
  • Гертруда

Літаратура правіць

  • Michel Huberty, L'Allemagne dynastique, Volume 7, Giraud, 1994, ISBN 2-901138-07-1, ISBN 978-2-901138-07-5
  • http://fmg.ac/Projects/MedLands/OLDENBURG.htm#EgilmarIOldenburgdied1108
  • Geschichte der Stadt Oldenburg. Bd. 1, S. 16–18 (Isensee-Verlag, ISBN 3-89598-400-0)
  • Biographisches Handbuch zur Geschichte des Landes Oldenburg. S. 166, S. 338 Isensee-Verlag, ISBN 3-89442-135-5
  • Bernd Ulrich Hucker: Brudermord im Hause Oldenburg - Kampf um Herrschaft und Macht im 12. Jahrhundert, In: Die frühen Oldenburger Grafen, Isensee-Verlag, Oldenburg 2008, ISBN 978-3-89995-534-7, S. 47–64 mit umfassenden Nachweisen der älteren Literatur S. 64-68
  • Dieter Riemer: Graf Huno auf der Spur. In: Die frühen Oldenburger Grafen. Isensee-Verlag, Oldenburg 2008, ISBN 978-3-89995-534-7, S. 6–46
  • Dieter Riemer: Grafen und Herren im Erzstift Bremen im Spiegel der Geschichte Lehes. Diss. phil. Oldenburg, W. Mauke Söhne, Hamburg-Bremerhaven 1995, ISBN 3-923-725-89-2