Эдвард Джэймс Рой

Эдвард Джэймс Рой (англ.: Edward James Roye; 3 лютага 1815, Ньюарк, Агая, ЗША — 12 лютага 1872, па іншых дадзеных 11 лютага) — пяты прэзідэнт Ліберыі.

Эдвард Джэймс Рой
Edward James Roye2.jpg
5-ы прэзідэнт Ліберыі[d]
3 студзеня 1870 — 26 кастрычніка 1871
Папярэднік James Spriggs Payne[d]
Пераемнік Джэймс Скіўрынг Сміт
Нараджэнне 3 лютага 1815(1815-02-03)[1]
Смерць не раней за 11 лютага 1872 і не пазней за 12 лютага 1872
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць суддзя, палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў сям’і бізнесмэнаў. Атрымаў адукацыю ва ўніверсітэце Агая ў Афінах, а ў 1846 годзе пакінуў ЗША і перасяліўся ў Ліберыю, дзе адкрыў сваю краму. З 1849 года Рой пачаў сваю палітычную дзейнасць.

Ён выступаў у палаце прадстаўнікоў і працаваў галоўным суддзёй у вярхоўным судзе Ліберыі. Паступова узмацняючы свае пазіцыі, у 1870 годзе ён стаў прэзідэнтам краіны. У перыяд яго прэзідэнцтва выбухнуў фінансавы крызіс, і яго апаненты, скарыстаўшыся гэтым, у 1871 годзе зрынулі Роя з дапамогай арміі.

Зноскі

  1. Edward Jenkins Roye // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.