Эдвард Хікс (англ.: Edward Hicks; 4 красавіка 178023 жніўня 1849) — амерыканскі мастак. Таксама быў рэлігійным дзеячам — служыцелем Рэлігійнага таварыства Сяброў.

Эдвард Хікс
англ.: Edward Hicks
Фатаграфія
Дата нараджэння 4 красавіка 1780(1780-04-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 1849(1849-08-23)[1][2][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Isaac Hicks[d][6]
Род дзейнасці мастак
Жанр рэлігійны жывапіс[d][4]
Мастацкі кірунак наіўнае мастацтва[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 4 красавіка 1780 года ў горадзе Лэнгхарн, штат Пенсільванія; стрыечны брат мастака Томаса Хікса.

Эдвард з’явіўся на свет у асабняку свайго дзеда ў Атлбора (цяпер Лэнгхарн). Яго бацькі былі англіканамі. Ісак Хікс, яго бацька, быў лаялістам, збяднелым пасля паразы Вялікабрытаніі ў вайне за незалежнасць ЗША. Маці Эдварда памерла, калі яму было паўтара года; яго выхоўвала на ферме Twining Farm (цяпер уваходзіць у Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў ЗША) блізкая сяброўка маці — Элізабет Твінінг. Яна і выгадавала хлопчыка ў духу квакераў.

Ва ўзросце трынаццаці гадоў Эдвард пачаў навучанне ў вытворцаў вазоў Уільяма і Генры Томлінсан. Ён заставаўся ў іх сем гадоў, на працягу якіх навучыўся рамяству размалёўкі вазоў. У 1800 годзе ён пакінуў фірму Tomlinson, каб зарабляць на жыццё самастойна. У 1801 годзе Хікс пераехаў у горад Мілфард, штат Пенсільванія, дзе зноў працаваў па роспісе вазоў у фірме Джошуа Кэнбі (Joshua C. Canby). Не зусім задаволены сваім жыццём, ён пачаў рэгулярна наведваць сходы квакераў, і ў 1803 годзе быў прыняты ў сябры Таварыства Сяброў. Пазней у гэтым жа годзе ён ажаніўся з жанчынай з гэтага таварыства — Сарай Уорстал Хікс (1781—1855).

У 1812 годзе Эдвард Хікс стаў служыцелем і пачаў падарожнічаць па акрузе Філадэльфія ў якасці квакера-прапаведніка. Каб пакрыць выдаткі на паездкі, а таксама для падтрымкі сваёй сям’і, ён вырашыў арганізаваць уласную справу — ствараў і прадаваў распісаныя прадметы хатняга ўжытку, сельскагаспадарчае абсталяванне і шыльды карчмаў. Яго дзейнасць зрабілася прыбытковай, і гэта засмуціла некаторых чальцоў квакерскай абшчыны, бо супярэчыла традыцыям прастаты гэтай супольнасці. У 1815 годзе Хікс ненадоўга адмовіўся ад дэкаратыўнага жывапісу і паспрабаваў падтрымаць сваю сям’ю фермерствам, працягваючы эпізадычна падзарабляць роспісам. Але такі стан спраў стаў цяжкім для яго сям’і.

Да 1816 года яго жонка чакала ўжо пятае дзіця. Пасля сустрэчы з блізкім сябрам Джонам Комлі, калі размова зайшла пра жывапіс, Хікс аднавіў сваю працу па дэкаратыўным роспісе. Гэтая дзейнасць вывела сям’ю з цяжкага фінансавага стану. Хікс пачаў ствараць карціны на палотнах, стварыўшы каля 1820 года сваю першую са шматлікіх карцін — The Peaceable Kingdom. Cтанковы жывапіс выконваўся для сям’і і сяброў, а дэкаратыўны жывапіс заставаўся яго галоўнай крыніцай даходу. У 1827 годзе ў Рэлігійным таварыстве Сяброў адбыўся раскол паміж хіксітамі (названымі ў гонар стрыечнага брата Эдварда — прапаведніка Эліяса Хікса) і артадаксальнымі членамі грамадства, што стала перашкодай у дзейнасці Хікса як служыцеля.

Памёр 23 жніўня 1849 года ў горадзе Ньютаўн, штат Пенсільванія.

Зноскі

  1. а б Edward Hicks // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Edward Hicks // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в https://doi.org/10.1093/benz/9780199773787.article.B00087459
  4. а б в https://bucksco.michenerartmuseum.org/artists/edward-hicks
  5. Find a Grave — 1996.
  6. geni.com — 2006.