Баз Олдрын
(Пасля перасылкі з Эдвін Олдрын)
Баз Олдрын (англ.: Buzz Aldrin), да 1988 Эдвін Юджын Олдрын-малодшы (англ.: Edwin Eugene Aldrin, Jr.) (20 студзеня 1930) — астранаўт ЗША, доктар навук, палкоўнік ВПС у адстаўцы. Удзельнік Карэйскай вайны (2 паветраныя перамогі). Палёт на «Джэміні-12» (лістапад 1966). Першы ў гісторыі палёт на Месяц на «Апалон-11» і выхад на яе паверхню (ліпень 1969). Другі чалавек, ступіўшы на паверхню Месяца (пасля Ніла Армстранга). За гэта Олдрын быў узнагароджаны медалямі НАСА «За выдатную службу» і «За выключныя заслугі» у 1970 годзе.
Эдвін Юджын «Баз» Олдрын | |
---|---|
Edwin Eugene «Buzz» Aldrin, Jr. | |
![]() | |
Краіна: | |
Воінскае званне: | палкоўнік |
Дата нараджэння: | 20 студзеня 1930[1][2][…] (93 гады) |
Месца нараджэння: | |
Аўтограф: |
![]() |
Узнагароды: | глядзець спіс |
![]() |
У яго гонар быў названы кратар Олдрына на Месяцы.
У 1999 годзе Баз прымаў удзел у тэлевізійным праекце BBC: Планеты, у якасці эксперта.
У 2009 годзе ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай ЗША Залатым медалем Кангрэса.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #107714566 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ Buzz Aldrin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Artists + Artworks Праверана 31 жніўня 2021.