Эканоміка Туніса

Нават паміж краін Паўночнай Афрыкі Туніс вылучаеца даволі высокім узроўнем эканамічнага развіцця. Аб гэтым сведчыць ВУП на душу насельніцтва ў 12 тыс.долараў, што трошкі менш чым у суседніх Лівіі і Алжыра, аднак у Туніса няма столькі нафты і газу. Развіццю краіны спрыяюць выгаднае геаграфічнае становішча, кампактная, даволі багатая прыроднымі рэсурсамі тэрыторыя, кваліфікаваная працоўная сіла, адносная палітычная стабільнасць.

Горад Туніс
Аліўкавыя дрэвы, Сфакс

У каланіяльны перыяд пачынаецца будаўніцтва чыгунак і шашэйных дарог, партоў, банкаў, прадпрыемстваў па здабычы карысных выкапняў (свінец, фосфар, жалезная руда). Сённяшні Туніс — аграрна-індустрыяльная краіна, аснову эканомікі якой складае сельская гаспадарка. Туніс займае 4 месца ў свеце па вырошчванню і экспарту алівак (вырошчваюцца ў асноўным на раўніне Сахель). Таксама маюцца бахчы, вінаграднікі; вырошчваюцца гранаты, цытрусавыя.

Другое месца ў нацыянальным даходзе займае турызм, трэцяе — лёгкая прамысловасць, у асноўным тэкстыльная (дае каля чвэрці экспартных паступленняў). Створана вытворчасць кампанентаў для электратэхнікі.

Здабыўная прамысловасць правіць

Буйныя радовішчы фасфарытаў. Здабыча нафты складае 5 млн тон, але гэта забяспечвае унутраныя патрэбы краіны і дае да 40 % экспартнай выручкі (у 2016 — толькі 6 %[1].)

Знешні гандаль правіць

Асноўныя гандлёвыя партнёры — краіны ЕС. Экспарт: Францыя (31 %), Італія (17 %), Германія (11,5 %). Імпарт: Францыя (17 %), Італія (16 %), Кітай (9 %)[2]. Туніс імпартуе прадукцыю машынабудавання (аўтамабілі, камп’ютары, тэлефоны), лекі, прадукты нафтаперапрацоўкі.

Транспарт правіць

 
Цягнік на чале з цеплавозам на станцыі Сфакс SNCFT

Горад Туніс з’яўляецца цэнтрам транспартнай сістэмы краіны, як самы буйны горад з самым вялікім портам і зручнай транзітнай сістэмай. Важную ролю ва ўнутраных перавозках адыгрываюць аўтадарогі. На 2010 год працягласць шашэйных дарог складала 19,4 тыс. км, з іх палепшаных — 14,7 тыс. км. Чыгуначны транспарт развіты на населенай поўначы, дзе сфармавалася чыгуначная сетка. Даўжыня чыгуначнай сеткі краіны— каля 2152 км. Вузкакалейная чыгунка Гафса-Сфакс з каланіяльных часоў выкарыстоўваецца для вывазу да мора жалезнай руды і фасфарытаў. Маецца чыгуначнае спалучэнне з Алжырам, чыгункі ў Лівію існуюць толькі на паперы. Туніс мае разгалінаваную сетку трубаправодаў, уключаючы 3059 км газаправодаў, 1203 кіламетраў нафтаправодаў і 345 км нафтапрадуктаправодаў. Міжнародныя грузавыя перавозкі ажыццяўляюцца марскім транспартам. Асноўныя порты краіны: Хальк-эль-Уэд, Сфакс, Бізерта, Сехіра, Сус[3]. Паветраны транспарт злучае Туніс з краінамі Афрыкі і Еўропы, абслугоўваюцца таксама ўнутраныя паветраныя лініі[3]. Аэрапорты: Туніс-Карфаген, Манасцір імя Хабіба Бургібы і інш.

Зноскі

  1. http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=223&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Product&year=2016
  2. http://atlas.cid.harvard.edu/explore/?country=223&partner=undefined&product=undefined&productClass=HS&startYear=undefined&target=Product&year=2016
  3. а б Большая советская энциклопедия. Гл. ред. А. М. Прохоров, 3-е изд. Т. 26. Тихорецк — Ульяново. 1977. 624 стр., илл.; 46 л. илл. и карт.