Экафашызм
Экафашызм (экалагічны фашызм, зялёны фашызм) — праварадыкальная ахова навакольнага асяроддзя, якую прытрымліваюцца рухі неанацыстаў і неафашыстаў. Тэрмін таксама выкарыстоўваецца кансерватарамі ў якасці палітычнага эпітэта, каб дыскрэдытаваць экалагічную палітыку сваіх супернікаў.
Экапалітыка ў Трэцім Рэйху
правіцьПакланенне перад прыродай было важнай тэмай для НСДАП. Нацысцкі ўрад шукаў шляхі для спрыяльнага вядзення лясной гаспадаркі, выдаваў законы аб ахове лесу і навакольнага асяроддзя[1].
У 1935 годзе ўрад прыняў закон «Аб абароне прыроды Рэйха», каб абараніць прыродны ландшафт ад празмернага эканамічнага развіцця, а таксама стварыць новыя запаведнікі[2].
Экапалітыка сучасных неафашыстаў
правіцьНа экапалітыку неафашыстаў у дачыненні да навакольнага асяроддзя паўплывалі біялагічныя даследаванні. Іх канцэпцыя расавай гігіены разглядаецца як чыстка генетычнага фонду чалавецтва, гэтак жа як экалогія ачышчае навакольнае асяроддзе. Усе гэтыя паняцці маюць узаемасувязь, падкрэсліваецца важнасць іх характару.
Самая вядомая з усіх сённяшніх экафашысцкіх арганізацый — Лібертарыянская нацыянал-сацыялістычная партыя зялёных. Яе сцяг, свастыка на зялёным фоне, падкрэслівае сінтэз экалогіі і нацыянал-сацыялізму[3].
Крыніцы
правіць- ↑ How Green Were the Nazis?: Nature, Environment, and Nation in the Third Reich
- ↑ Closmann 2005, pp. 30–32.
- ↑ Reason Magazine — Hit & Run > Esoteric Fringe Group or Esoteric Joke?
Літаратура
правіць- «Fascism» by Roger Griffin, in Encyclopedia of Religion and Nature, edited by Bron Taylor. Continuum International Publishing Group, 2008.(pgs 639—644)
- Closmann, Charles (2005). "Legalizing a Volksgemeinschaft: Nazi Germany's Reich Nature Protection Law of 1935". In Brüggemeier, Franz-Josef; Cioc, Mark; Zeller, Thomas (рэд-ры). How Green Were the Nazis?: Nature, Environment, and Nation in the Third Reich. Athens: Ohio University Press. ISBN 978-0-8214-1646-4.