Электрычны засцерагальнік
Электрычны засцерагальнік — электрычная прылада, якая «перагарае» пры працяканні па электрычнаму ланцугу завялікіх токаў.
Асноўны кампанент засцерагальніка — кавалак металічнага дроту або стужкі, які разбураецца пры працяканні вялікага току і размыкае электрычны ланцуг, у які ўключаны. Галоўныя прычыны завялікіх токаў: кароткае замыканне, перагрузка, няправільнае падключэнне ці няспраўнасць абсталявання.
Засцерагальнік разрывае завялікі ток (перагарае), і тым самым прадухіляе далейшае пашкоджанне ад перагрэву або ўзгаранне. Ахоўныя засцерагальнікі неабходныя ў электрычных схемах, каб абмежаваць пагрозу чалавечаму жыццю і матэрыяльную шкоду.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Электрычны засцерагальнік
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |