Электрычны чайнік

Электрычный чайнік, электрачайнік — прылада для кіпячэння вады з дапамогай электрычнасці.

Сучасны электрычны чайнік з аўтаматычным адключэннем пасля закіпання
Папулярны ў СССР тыповы электрачайнік з трубчастым электранагравальнікам. Не мае аўтаматычнага адключэння і ад гэтага пажаранебяспечны. Сілкаванне ад сеткі ажыццяўляецца праз электрычны раздым, таму адключэнне нязручна з-за лішніх маніпуляцый

Гісторыя правіць

Першыя электрычныя чайнікі з’явіліся ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. З цягам часу іх канструкцыя і зручнасць карыстання ўдасканальваліся. У 1992 годзе ў Японіі пачалася вытворчасць электрачайнікаў-тэрмасаў (тэрмапотаў). У 1994 годзе ў Ізраілі выпусцілі электрачайнікі з кантактнай падстаўкай і аўтаматычным адключэннем пасля закіпання.

У СССР былі распаўсюджаны электрачайнікі без аўтаматычнага адключэння пры закіпанні вады.

Апісанне сучаснага прыбору правіць

Уяўляе сабой ёмістасць ад 0,7 да 2 літраў, з размешчаным унутры награвальным элементам магутнасцю каля 2 кВт. Зверху корпуса размешчаны датчык закіпання, які адключае чайнік пры закіпанні вады.